Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго жыхара Гомля будуць судзіць за замену чырвона-зялёнага сьцягу на бел-чырвона-белы


Адкрыцьцё флягштоку ў Гомлі, 18 верасьня 2020
Адкрыцьцё флягштоку ў Гомлі, 18 верасьня 2020

Пракуратура Гомля накіравала ў суд крымінальную справу супраць 23-гадовага мясцовага жыхара, які летась у жніўні падчас акцыі пратэсту ўздымаў разам зь іншымі над цэнтрам гораду нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Гэты эпізод пратэстаў назвалі «злосным хуліганствам». Згодна з матэрыяламі справы, малады чалавек разам зь іншымі нявызначанымі асобамі 16 жніўня 2020 году на плошчы Леніна спусьціў з флягштоку афіцыйны сьцяг і замацаваў «іншае палотнішча, якое не мае атрыбуту ўлады ў краіне», адзначылі ў Генэральнай пракуратуры.

Такія дзеяньні ацэненыя сьледзтвам як «выключны цынізм» і яўная непавага да грамадзтва.

Пракуратура паведамляе, што абвінавачаны «з дапамогай сьлясарных інструмэнтаў зьняў сьцяг і ўсталяваў іншае палотнішча, якое не мае атрыбуту дзяржаўнай улады ў краіне».

Гэта ня першая крымінальная справа за замену сьцяга ў Гомлі. 26 лістапада суд Цэнтральнага раёну Гомля асудзіў жыхара абласнога цэнтру Георгія Васіленку на два 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле артыкула «злоснае хуліганства» за тое, што ён падчас акцыі пратэсту замяніў на плошчы Леніна чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы.

Суд пастанавіў зьнішчыць «бел-чырвона-белае палотнішча, якое не ўяўляе каштоўнасьці», а афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг аддаць у гарвыканкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG