24 красавіка амапаўцы ўварваліся на тэрыторыю прыватнай лазьні ў Жодзіне і затрымалі 22 чалавекі, якія там адпачывалі, піша «Белсат».
Затрыманых абвінавацілі ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», хоць ніякай сымболікі з сабой у людзей не было. Але ў міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні, у тым ліку на гаспадара лазьні і ягонага сына.
7 мужчын і 1 жанчыну пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, астатніх адпусьцілі да суду пад падпіску.
27 красавіка меўся пачаццца разгляд справы супраць наведнікаў саўны. Аднак матэрыялы справы да суду так і не дайшлі. У выніку ўсіх адпусьцілі, сказаўшы чакаць новай позвы. Маўляў, выклічуць, калі пратаколы будуць разьмеркаваныя па судзьдзях.