Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Алегу Корбану прысудзілі 1,5 года зьняволеньня з адтэрміноўкай на год


Алег Корбан
Алег Корбан

Суд Маскоўскага раёну Менску 23 красавіка вынес прысуд у крымінальнай справе лідэра грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана. Яго абвінавачвалі па частках 1 і 2 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), піша «Вясна».

Справу разглядала судзьдзя Вольга Малашэнка, якая яшчэ на першым пасяджэньні пастанавіла праводзіць суд у закрытым рэжыме.

Абноўлена. 7 траўня Вярхоўны суд паведаміў, што Алега Корбана асудзілі на паўтара года зьняволеньня з адтэрміноўкай на адзін год. Гэта значыць, што калі за год Корбана не асудзяць яшчэ раз, яму не давядзецца адбываць прысуджаны тэрмін..

Палітвязень Алег Корбан быў пад вартай пасля ператрусу ў кватэры 25 кастрычніка 2020 году. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы адміністрацыйны арышт па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а пасьля яго заканчэньня перавялі ў СІЗА-1 у крымінальнай справе.

Пасьля вызваленьня ў залі суду пасьля прысуду Корбан напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Цуд адбыўся, сёньня мяне выпусьцілі на свабоду! Суд вынес 1,5 года абмежаваньня волі. Падрабязнасьці будуць пазьней, зараз пачынаю адаптавацца да вашай свабоды.
P.S. Усім хто падтрымліваў мяне і маю сям’ю — вялікая падзяка».

Алег Корбан — адзін з актывістаў, якія выступалі супраць рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах. У папярэднія гады яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі за палітычную дзейнасьць, заводзілі крымінальныя і адміністрацыйныя справы. Ён першы ляўрэат памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, які ўручаецца за арганізацыю масавых акцый у Беларусі, што мелі істотны ўплыў на грамадзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG