Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэляцыю Чульцовай і Андрэевай адхілілі. Лосік скончыў знаёміцца са справай. Найважнейшае за 23 красавіка


Вольга Насыр у Першамайскім судзе Менску атрымала год «хатняй хіміі» паводле абвінавачаньня ў публічнай абразе Лукашэнкі
Вольга Насыр у Першамайскім судзе Менску атрымала год «хатняй хіміі» паводле абвінавачаньня ў публічнай абразе Лукашэнкі

Найважнейшыя падзеі 23 красавіка.

Менскі гарадзкі суд не задаволіў апэляцыйную скаргу на прысуд Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай).

Каля рэстарацыі «Поедем поедим» затрымалі Зьмітра Дашкевіча, Ганну Шапуцьку, Кірыла Лойку і яшчэ некалькі чалавек.

Палітвязень Ігар Лосік, які за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, 23 красавіка скончыў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы, гэта заняло амаль месяц.

У Беларусі працягваўся судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны спыніў галадоўку, якая доўжылася 24 дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG