Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Навальны вырашыў спыніць галадоўку


Аляксей Навальны ў залі суду
Аляксей Навальны ў залі суду

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заяввіў, што вырашыў спыніць галадоўку. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Патрабаваньне дапусьціць да мяне неабходнага лекара я не здымаю — у мяне зьнікае адчувальнасьць участкаў рук і ног, і я хачу зразумець, што гэта і як гэта лячыць, але з улікам прагрэсу і ўсіх абставінаў, пачынаю выхад з галадоўкі. Паводле правілаў гэта зойме тыя ж 24 дня і, кажуць, гэта нават цяжэй. Так што пажадайце посьпеху».

Галадоўка Навальнага працягвалася 24 дні.

  • Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны зь лютага знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове Ўладзімірскай вобласьці: суд прыгаварыў яго да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі па крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай. У калёніі стан здароўя Навальнага рэзка пагоршыўся.
  • З 31 сакавіка палітык трымаў галадоўку: ён абвясьціў яе на знак пратэсту супраць таго, што не атрымлівае неабходнай мэдычнай дапамогі, і пры гэтым да яго не дапускаюць ягонага лекара.
  • 21 красавіка ў Расеі адбыліся масавыя акцыі за вызваленьне палітыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG