Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу загадаў вярнуць войскі з поўдня Расеі назад у часткі


Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў пра заканчэньне вучэньняў у Паўднёвай і Заходняй ваенных акругах. Пра гэта ён заявіў пасьля прыбыцьця ў акупаваны Крым, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода са спасылкай на ТАСС.

«Лічу, што мэты раптоўнай праверкі дасягнуты цалкам. Войскі прадэманстравалі здольнасьць забясьпечыць надзейную абарону краіны. У сувязі з гэтым мной прынята рашэньне завяршыць праверачныя мерапрыемствы ў Паўднёвай і Заходняй ваенных акругах», – сказаў Шайгу на нарадзе ў Крыме. Войскі вернуцца ў часткі да 1 траўня.

Апошнія тыдні Расея актыўна нарошчвае сваю ваенную прысутнасьць каля межаў Украіны і ў анэксаваным Крыме. Па дадзеных украінскіх сьледчых, да ўсходняй мяжы з Украінай і Крымам яна ўжо прыцягнула 80 000 вайскоўцаў. Таксама сьледчым удалося выявіць вялікі лягер расейскіх вайскоўцаў у Варонескай вобласьці, у 250 кілямэтрах ад мяжы з Украінай.

Белы дом заявіў 8 красавіка, што ў цяперашні час у Расеі каля мяжы з Украінай больш войскаў, чым калі-небудзь з 2014 году.

Крэмль заявіў, што перамяшчэньне расейскага войска праз тэрыторыю Расеі не павінна выклікаць асцярогаў у іншых краінаў, уключаючы Ўкраіну.

Заходнія саюзьнікі Украіны – ЗША, ЭЗ, G7 і NATO – выказалі падтрымку Кіеву.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG