Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэатральную пастаноўку паводле раману Сашы Філіпенкі не дазволілі ў Беларусі, прэм’ера адбудзецца ва Ўкраіне


Пісьменьнік Саша Філіпенка
Пісьменьнік Саша Філіпенка

Упраўленьне культуры Менскага гарвыканкаму адмовіла ў гастрольным пасьведчаньні для спэктакля Сучаснага мастацкага тэатру паводле раману Сашы Філіпенкі «Былы сын».

Заяўку на гастрольнае пасьведчаньне тэатар падаваў яшчэ летась у сьнежні, але дагэтуль яго не атрымаў, расказаў «Народнай волі» галоўны рэжысэр пастаноўкі Ўладзімер Ушакоў.

«Дазволу — „гастролькі“ — да гэтага часу не атрымалі. Афіцыйна адказваюць, што ўвесь час „няправільна афармляем дакумэнты“. І гэта цягнецца ад сьнежня. Менавіта з тых часоў наш тэатар у прастоі, ня мае магчымасьці працаваць на сцэне... Зрэшты, ні на што не разьлічваем ўжо са жніўня. Тым больш п’еса вострая, грамадзка-палітычная, а сёньня зь любой фразы лёгка ствараюцца абвінаваўчыя прысуды. Бо самы вялікі страх ўлады — сумленныя словы, сказаныя ўголас», — падсумаваў Уладзімер Ушакоў.

Саша Філіпенка — расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, жыве ў Маскве. «Былы сын» — кніга, створаная на беларускім матэрыяле.

Сам ён напісаў у Facebook, што празь неканструктыўную пазыцыю беларускіх уладаў прэм’ера спэктаклю «Былы сын» адбудзецца ў Кіеве 19 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG