Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя расказала пра стан менчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасьці


Лякарня хуткай мэдычнай дапамогі, ілюстрацыйнае фота
Лякарня хуткай мэдычнай дапамогі, ілюстрацыйнае фота

Сёлета ў студзені мужчына зрабіў спробу самападпалу перад Домам ураду ў Менску. Ад таго часу ён знаходзіцца ў апёкавым цэнтры лякарні хуткай мэдычнай дапамогі.

Міністэрства здароўя ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што стан пацыента — сярэдняй ступені цяжкасьці.

«Хірургічнае лячэньне праведзена ў поўным аб’ёме. Цяпер у адпаведнасьці з пратаколамі ён праходзіць курс рэабілітацыі. Пры першасным аглядзе ў пацыента былі дыягнаставаны апёкі рознай ступені цяжкасьці да 72%», — паведамілі ў ведамстве.

22 студзеня на сталічнай плошчы Незалежнасьці 35-гадовы Павал Банькоўскі абліў сябе гаручай вадкасьцю і ўчыніў самападпал. Ахопленага полымем мужчыну патушылі мінакі і супрацоўнікі праваахоўных органаў, але ён пасьпеў атрымаць шматлікія апёкі.

Прычыны надзвычайнага здарэньня дагэтуль невядомыя. У Паўла Банькоўскага двое дзяцей, з былой жонкай у разводзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG