Павал Банькоўскі, які 22 студзеня падпаліў сябе на плошчы Незалежнасьці ў Менску, жывы, але застаецца ў рэанімацыі ў даволі цяжкім стане. Як паведамляе «Белсат», у яго болей за 70% апёкаў цела.
Паводле паведамленьня «Белсату», які спасылаецца на знаёмага 35-гадовага Паўла, Банькоўскі ў штучнай коме. Прагнозы несуцяшальныя, але «сэрца моцнае, можа выжыве».
У мужчыны 4 ступень апёкаў галавы, застаецца вялікая пагроза жыцьцю.