Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 спартоўцаў далучыліся да акцыі Герасімені ў справе здаровага ладу жыцьця


Віталь Гуркоў, які сёньня правядзе трэніроўку
Віталь Гуркоў, які сёньня правядзе трэніроўку

Больш за 100 спартоўцаў далучыліся да акцыі #СборнаяЗОЖ, накіраванай на прыцягненьне беларусаў да здаровага ладу жыцьця, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 7 красавіка выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) Аляксандар Апейкін, інфармуе БелаПАН.

Агульнанацыянальную кампанію за здаровы лад жыцьця БФСС пачаў 1 красавіка. У рамках ініцыятывы беларусам прапануецца адмовіцца ад ужываньня алькаголю і тытуню, а замест гэтага заняцца спортам і дзяліцца посьпехамі ў сацсетках.

Паводле Апейкіна, залучаныя ў акцыю вядомыя спартоўцы гатовыя праводзіць для ўсіх ахвотных трэнінгі, майстар-клясы, унікальныя трэніроўкі, кансультацыі па здаровым ладзе жыцьця.

Анонсы мерапрыемстваў БФСС публікуе на сваіх старонках у Facebook і Instagram. 4 красавіка адбылася онлайн-зарадка з баскетбалістам Мікітам Мешчараковым, фітнес-трэнэрам Натальляй Наважылавай і ўладальніцай тытулу «Міс Беларусь — 2008», былым прэс-сакратаром футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Вольгай Хіжынковай. На вечар 7 красавіка заплянаваная трэніроўка з чэмпіёнам сьвету і Эўропы па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталём Гурковым.

«Ужо тыдзень ідзе наша акцыя. Мы бачым вялікія вынікі, уцягваньне з боку насельніцтва, станоўчую рэакцыю. Мы разумеем, што менавіта такога руху беларусам і не хапала», — адзначыў Апейкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG