Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці пяцёх дзяцей Іна Дабратвор пасьля вялікіх штрафаў зьехала ў Польшчу


Іна Дабратвор
Іна Дабратвор

Шматдзетная маці Іна Дабратвор, аштрафаваная на вялікую суму за «палітычныя партрэты» ў вокнах, выехала ў Польшчу.

Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Сьвятланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і выява гербу «Пагоня» на вокнах уласнай кватэры.

Судзьдзя Заводзкага раёну Менску Алена Някрасава расцаніла гэта як несанкцыянаваны пікет і прысудзіла жанчыне штраф у памеры 200 базавых велічынь — 5800 рублёў.

Менскі гарадзкі суд 19 красавіка скараціў памер спагнаньня на 50 базавых. Інтарэсы жонкі прадстаўляў Ільля Дабратвор, бо жанчына пасьля судовага рашэньня часова выехала ў Польшчу, спадзеючыся знайсьці там працу.

«Ад’езд быў пазаплянавы. Тое цкаваньне, якую ўчынілі сілавікі, вымусіла эвакуавацца... Паводле закону ў нас ёсьць зьмякчальныя абставіны, аднак Заводзкі суд прызначыў максымальнае пакараньне. Нават для беларускіх судоў гэта шмат», — сказаў Ільля Дабратвор «Беларускаму партызану».

Па яго словах, для шматдзетнай сям’і, у якой бацькі абое працуюць журналістамі-фрылансэрамі, 5800 рублёў — гэта астранамічная сума. Нават 150 базавых у «сацыяльнай дзяржаве» — вельмі шмат. Штрафы адпавядаюць узроўню даходаў амэрыканцаў, хоць Беларусь пакуль ня штат ЗША, іранізуе Ільля Дабратвор.

Пасьля 9 жніўня 2020 году мужа і жонку Дабратвораў аштрафавалі больш як на 6 000 рублёў, а калі падсумаваць усе затрыманьні, у тым ліку на некалькі гадзін, выйдзе больш за два тыдні агульнага тэрміну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG