Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж палітзьняволенай Кацярыны Андрэевай заявіў пра абмежаваньне ліставаньня


Ігар Ільяш
Ігар Ільяш

Ігар Ільяш з 31 сакавіка не атрымлівае лістоў ад жонкі.

Журналіст і аўтар прызнанай экстрэмісцкай кнігі «Белорусский Донбасс» Ігар Ільяш паведаміў у сваім фэйсбуку на цяжкасьці ў ліставаньні з жонкай — палітзьняволенай журналісткай «Белсату» Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай).

Месяц таму Андрэеву этапавалі з СІЗА-1 на менскай вуліцы Валадарскага ў жодзінскую турму. Менавіта пасьля гэтага сытуацыя зь ліставаньнем значна пагоршылася.

«За апошні месяц я атрымаў ад Каці 2 лісты і 2 паштоўкі, прычым крайняя карэспандэнцыя датавана 31 сакавіка. Гэта значыць, красавіцкіх лістоў я зусім ня бачыў. Для параўнаньня: у пэрыяд пасьля прысуду і да этапу ў Жодзіна ад Каці прыйшоў больш за дзесятак лістоў».

Ільяш лічыць гэта мэтанакіраваным абмежаваньнем карэспандэнцыі турэмнай цэнзурай. Кажа, што гэта можна было б сьпісаць на «экстрэмісцкі статус» Кацярыны, але ў лістападзе-сьнежні ў той жа жодзінскай турме ў Андрэевай і без такога статусу ўзьнікалі праблемы з перапіскай. Прычым тады сытуацыя была нават горшай, бо да яе не даходзіла 90% лістоў мужа.

Цяпер, адзначае Ільяш, практычна ўсе лісты ад яго жонцы перадаюць.

Акрамя таго, муж паведаміў, што Андрэеву рэгулярна наведвае адвакат, ад якога вядома, што «экстрэмісцкі» статус практычна ніяк не паўплываў на яе становішча ў турме. Кацярына адчувае сябе нармальна і знаходзіцца ў добрым эмацыйным стане, захоўвае пазытыўны настрой і душэўную раўнавагу.

Кацярына Андрэева адбывае 2-гадовае турэмнае пакараньне за стрым з «плошчы Пераменаў». Яе прызналі вінаватай нібыта ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Шэраг міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый лічаць прысуд Андрэевай палітычна матываваным і заклікаюць неадкладна вызваліць яе з турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG