Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я да апошняга ня верыў, што так бывае». Як Чэхія дапамагла сям'і ўцекачоў з Горадні. ВІДЭА


Сям'я гарадзенцаў, а цяпер пражан, Віталя і Веранікі
Сям'я гарадзенцаў, а цяпер пражан, Віталя і Веранікі

Расказваем, як Чэхія дапамагае беларусам, пацярпелым на радзіме ад вайны ў мірны час.

38-гадовага бізнэсоўца з Горадні Віталя падчас жнівеньскіх пратэстаў шалёна зьбілі сілавікі. Ён паехаў лячыцца па гуманітарнай праграме ў Чэхію, дзе і застаўся, перавёз жонку і дьвюх дачок. Сям'я ўехала ў новую кватэру, якую выдзеліла мэрыя Прагі.


Што расказалі Віталь і Вераніка, сьцісла:

  • 9-10 жніўня Віталь выходзіў на пратэсты. А 11-га мусіў працаваць, ехаў на машыне праз цэнтар Горадні. Аб'яжджаў затор, з машыны не выходзіў. Спынілі сілавікі, кінулі сьвятлашумавую гранату, Віталя выцягнулі, пачалі зьбіваць.
  • У салёне машыны знайшлі рацыю (якая ўваходзіла ў камплект аўто): «Расейскі каардынатар!»
  • Прайшоў «калідор пекла» ў турме, зьбіты да непрытомнасьці. Адно пытаньне: «Колькі табе заплацілі?!» Маўчаў і бараніўся, каб ня згвалцілі дубінкай. На наступны дзень суд: вынесьлі папярэджаньне і выпусьцілі ледзь жывога
  • Траўмапункт. Загадчык паліклінікі: «Я б табе яшчэ больш даў!»
  • Спроба лекавацца ў Беларусі. Натрапілі на абвестку пра гуманітарную праграму MEDEVAC у Чэхіі. Страх: «А раптам гэта камітэтчыкі?»
  • Выезд у Чэхію на лячэньне, апэрацыя, 5 месяцаў працы з псыхолягам: хваравітая рэакцыя на зацемненыя бусы, паліцэйскую форму, горыч празь несправядлівасьць, шал празь беспакаранасьць катаў
  • Разуменьне, што Горадня ад гэтага часу – чужая. Эвакуацыя сям'і ў Прагу
  • Аўтамабільны бізнэс, кватэра – кінутыя, рахункі ў Беларусі заблякаваныя. У Чэхіі ўсё трэба пачынаць з нуля
  • Праграма MEDEVAC Міністэрства ўнутраных справаў Чэхі: лячэньне пацярпелых, дапамога па адаптацыі. Міжнародная абарона. Магчымасьць пасьля мэдычнай рэабілітацыі застацца ў Чэхіі і пачаць новае жыцьцё
  • Магістрат Прагі прапаноўвае гарантаванае жытло. Сям'я пераяжджае ў новую кватэру
  • Стужка са жнівеньскіх пратэстаў, якую Віталь насіў на руцэ, прайшла зь ім увесь шлях і даехала да Прагі. І тут Віталь зрабіў зь ёй адзін рытуал...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG