Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргентына зафіксавала рызыку небясьпекі крывацёкаў пасьля расейскай вакцыны «Спутник»


Расейская вакцына «Спутник»
Расейская вакцына «Спутник»

У справаздачы аб бясьпецы вакцын Міністэрства здароўя Аргентыны зьмяшчаюцца дадзеныя аб двух выпадках імуннай трамбацытапэніі, верагодна зьвязаных з ужываньнем расейскай вакцыны ад каранавірусу.

Захворваньне выклікае зьніжэньне ўзроўню трамбацытаў. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесьці да крывацёкаў і трамбозаў.

У дакумэнт трапілі дадзеныя аб пабочных дзеяньнях пасьля 1,5 мільёна ўколаў. Такім чынам, патэнцыйна небясьпечны пабочны эфэкт назіраўся ў 0,008 адсотка выпадкаў.

Усяго Аргентына выявіла 23 804 выпадкі пабочных рэакцый, зьвязаных з увядзеньнем расейскай вакцыны. То бок 1640,5 выпадка на 100 000 дозаў.

Большасьць выпадкаў зьвязаныя з рэакцыямі, названымі ў інструкцыі прэпарата: тэмпэратурай, галаўным болем, грыпападобным сындромам, рэакцыяй на месцы ўколу. Выяўленыя алергічныя рэакцыі лёгкай і сярэдняй ступеняў у 362 выпадках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG