Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная статыстыка: 10 чалавек памерлі ад COVID-19 за мінулы дзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, за дзень:

  • выявілі 1222 новых хворых (6% ад зробленых тэстаў),
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 1348 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 340 023 захварэлі,
  • 2393 памерлі,
  • 330 483 паправіліся і выпісаліся.

У лютым 14 дзён казалі пра 9 сьмерцяў штодня, у красавіку было 6 дзён запар па 9 выпадкаў, цяпер ужо пяты дзень фіксуюць 10.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць штучна заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

13 красавіка Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграме таксама паведаміла, што ў краіне рэгіструецца паступовы рост захворваньняў.

Акрамя таго, «Эўрарадыё» заўважыла, што Белстат чарговы раз не апублікаваў месячную статыстыку па каранавірусе, пры тым, што іншыя краіны Эўразійскай эканамічнай прасторы такія дадзеныя даюць. Апошні раз Белстат публікаваў статыстыку сьмяротнасці ажно 12 траўня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG