На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае азэрбайджанскі палітычны экспэрт, рэдактар інфармацыйнага агенцтва Turan Шаін Гаджыеў.
Гаджыеў
- Лукашэнка з Аліевым вялікія сябры
- Лукашэнка мае патрэбу ў міжнароднай падтрымцы
- У 2010 году, калі Аліеў даў Лукашэнку 200 мільёнаў даляраў, гэта выклікала зьдзіўленьне
- Зараз падобны жэст зьдзіўленьня ня выкліча
- Аднак цяпер агульная эканамічная сытуацыя ў сьвеце такая, што аб’ёмы падобнага крэдыту ня могуць быць вялікімі
- «Палянэзы» вельмі добра сябе паказалі ў вайне, азэрбайджанскія вайскоўцы задаволеныя
- Вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Менску і Баку ніколі не спынялася
- Аднак асартымэнт тавараў беларускага ВПК ня вельмі шырокі
- Магчыма, размова пойдзе пра апгрэйт узбраеньняў, якія былі пастаўленыя раней
- Лукашэнка — адзін з самых прагматычных і хітрых кіраўнікоў дзяржаваў
- Ён хутчэй саюзьнік Азэрбайджану, чым Армэніі, ён і ў АДКБ больш на нашым баку, чым на армянскім
- Яны зь Ільхамам вельмі падобныя
- У свой час Лукашэнка вёў перамовы з Саргсянам, каб Армэнія аддала Азэрбайджану раёны, прылеглыя да Карабаху
- Тады Лукашэнка фактычна ўзяў на сябе функцыі міжнароднага пасярэдніка, відавочна, што яго пра гэта папрасілі
- Пад ціскам Захаду Лукашэнку патрэбная псыхалягічнае адхланьне, яму патрэбныя сяброўскія абдымкі
- У краіну, нестабільную палітычна, ніхто ня будзе ўкладаць інвэстыцыі
- Я ня думаю, што Турэччына схільная аказаць Лукашэнку настолькі істотную палітычную падтрымку, каб збалянсаваць уплыў Расеі
- Інтарэсы Турэччыны ў Сырыі ці Лібіі зразумелыя, а якія ў яе інтарэсы ў Беларусі?
- Часткай сувэрэнітэту Азэрбайджан ахвяраваў, падпісаўшы мір пад эгідай Расеі
- Але Расея панесла геапалітычныя страты, бо ў наш рэгіён прыйшла Турэччына
- Дагэтуль тут быў адзін гулец, які вырашаў. Цяпер іх як мінімум два
- Фактар Турэччыны ўраўнаважвае наяўнасьць расейскіх міратворцаў у Карабаху
- Калі Расея будзе дзейнічаць сілай у нашым рэгіёне, Турэччына ўмяшаецца
- Турэччына не адступіла перад Расеяй у Сырыі і ў Лібіі. І пасьля гэтага туркі пакінуць Азэрбайджан?
- Аліеў казаў, што ў выпадку нападу на Азэрбайджан нападнік сутыкнецца з турэцкімі, натаўскімі самалётамі F-16
- У Азэрбайджане больш за 100 палітвязьняў
- Вайна адыграла ролю каталізатара грамадзкай кансалідацыі, усе палітычныя партыі выказалі падтрымку ўладзе
- Апазыцыя ў Азэрбайджане падаўленая ўжо даўно
- Апошнія сурʼёзныя акцыі палітычнага пратэсту былі ў кастрычніку 2019 году
- Шмат людзей былі рэпрэсаваныя ці эмігравалі
- Захад вельмі зацікаўлены ў азэрбайджанскай нафце
- Захад можа ціснуць на Баку палітычна, дыпляматычна, але не фінансава, не эканамічна
- Гэта ўмацоўвае рэжым, разьвязвае яму рукі