Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Зікрацкі прадаў карціну, каб разьлічыцца з супрацоўнікамі

абноўлена

Сяргей Зікрацкі, архіўнае фота.
Сяргей Зікрацкі, архіўнае фота.

Аўкцыён ён правёў у сябе на Фэйсбуку.

Каб заплаціць звольненым супрацоўнікам, адвакат Сяргей Зікрацкі выставіў на аўкцыён карціну, падораную мастачкай Вольгай Якубоўскай.

У Зікрацкага не было магчымасьці за адзін раз заплаціць двухмесячны заробак тром звольненым супрацоўнікам. Тыя пайшлі насустрач — і напісалі заявы аб звальненьні па згодзе бакоў.

«З аднаго боку, па законе я магу ўжо не плаціць кампэнсацыю супрацоўнікам. Зь іншага боку, акрамя нормаў права, ёсьць яшчэ і нормы маралі, а таксама добрыя адносіны з ужо былымі супрацоўнікамі», — напісаў адвакат у Фэйсбуку.

Аўкцыён ён зладзіў у сябе ў Фэйсбуку. Стартавая цана была 200 рублёў. Людзі ў камэнтарах прапаноўвалі сабраць грошы на кампэнсацыю, а карціну пакінуць для музэю. Пасьля стаўкі 6000 рублёў Сяргей Зікрацкі абвясьціў пераможцу, але напісаў, што прадае яму карціну ўдвая таньней — за 3000 рублёў, бо менавіта такой сумы яму не хапала для выплаты кампэнсацыі супрацоўнікам.

31 сакавіка ў Сяргея Зікрацкага забралі адвакацкую ліцэнзію. Рашэньне прымала Менская абласная калегія адвакатаў нібыта з прычыны камэнтароў Зікрацкага ў СМІ. Цяпер Сяргей ня можа займацца адвакацкай дзейнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG