Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі гаворыць пра 10 сьмерцяў ужо 6 дзён запар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 11 красавіка.

Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:

  • выявілі 1175 новых хворых,
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 1379 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 336 038 захварэлі,
  • 2354 памерлі,
  • 326 487 паправіліся і выпісаліся.

Ужо шосты дзень запар Мінздароўя паведамляе пра 10 сьмяротных выпадкаў за суткі. Да таго частай лічбай было 9 сьмерцяў, як у лютым, так і ў сакавіку.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG