Цяпер Віталь Макей працуе у ІТ-кампаніі ІВА-груп.
«Працуючы раней у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, заўсёды ганарыўся, што належу да супольнасьці прафэсіяналаў. Мноства раз пераконваўся ў тым, што інтэлект, адукаванасьць, культура і эрудыяванасьць нашых дыпляматаў — гэта не клішэ, а рэальныя якасьці людзей, якія працуюць на карысьць краіны. Тым больш сумна назіраць шэраг публічных заяваў МЗС за апошні час, уключаючы і цяперашні камэнтар. Знарочыста хамаватая зухаватасьць ніколі не заменіць аргумэнтацыю і стыль. Наадварот: яшчэ мацней падкрэсьліць пасрэднасьць.
Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх з якіх я адчуваю шчырыя сяброўскія пачуцьці, вымушаныя мірыцца з сытуацыяй, пры якой немагчымая свабодная стваральная творчасьць. Вельмі хацелася б, каб у гэты задушлівы час прафэсіяналы захавалі свае веды, навыкі, вопыт і маральныя арыенціры», — напісаў Віталь Макей.
МЗС Беларусі ўчора адрэагавала на зварот амбасады ЗША з нагоды сьвята 25 сакавіка, у якім афіцыйным Менскам у тым ліку прапаноўвалася «разгледзець магчымасьць сумеснага кіраваньня Аляскай».
Макей-старэйшы адказаў крытыкам здымкам з сабакам
Сам міністар замежных спраў Ўладзімер Макей у інстаграме гэтак напісаў з нагоды апошняй заявы МЗС: