Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 10 красавіка.
Паводле міністэрства, за дзень:
- выявілі 1433 новых хворых (7,7% ад праведзеных тэстаў),
- 10 хворых памерлі,
- выпісалі 1360 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 334 863 захварэлі,
- 2344 памерлі,
- 235 108 паправіліся і выпісаліся.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.