Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьцяг у вакне на 15 сутак асудзілі 72-гадовую жанчыну, а яе нявестку аштрафавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня ў судзе Менскага раёну разглядалі справу 72-гадовай Ларысы Сысоевай, паведамляе «Вясна».

Начальнік Бараўлянскага РУУС 7 красавіка ў акне прыватнага дома ў Калодзішчах заўважыў БЧБ-сьцяг. Ён выклікаў мясцовага ўчастковага. Яны зрабілі фота сьцяга ў акне, а потым затрымалі жанчыну і яе нявестку Вольгу, якая жыве ў доме насупраць і дзе таксама вісеў сьцяг. На жанчын склалі пратаколы за несанкцыянаваныя пікеты. Нявестку вызвалілі ўвечары, бо ў яе непаўналетнія дзеці, а 72-гадовую Ларысу зьмясьцілі да суду ў ІЧУ.

На пэнсіянэрку склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП. Ларысу Сысоеву ўжо затрымлівалі ў сьнежні за карагод пэнсіянэраў вакол ялінкі. Тады ён прысудзілі штраф, які яна не змагла сплаціць. Цяпер гэтыя грошы ўтрымліваюць з пэнсіі — сьпісваюць поўную суму.

На судзе жанчына сказала, што гэты сьцяг вісіць ужо даўно, але судзьдзя Антон Колабаў усё роўна арыштаваў 72-гадовую пэнсіянэрку на 15 сутак. Нявестку аштрафавалі на 870 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG