Галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Мікалая Канановіча 7 красавіка апыталі ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Сілавікі на сайце выданьня знайшлі публікацыю, якая зьмяшчае рэпост тэлеграм-каналу, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, паведаміла БАЖ.
На наступным тыдні Мікалая Канановіча выклікаюць у міліцыю зноў.
Нядаўна рэдакцыю Hrodna.life і рэдактара Аляксею Шоту ў такой справе аштрафавалі больш як на 12 тысяч рублёў.
Друкаваная вэрсія «Газеты Слонімскай» была вымушаная спыніць выхад яшчэ ўвосень, калі ў рэдакцыі адбыўся ператрус і ў выданьня забралі тэхніку.