На сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская:
- падзякавала Гішпаніі за падтрымку і салідарнасьць, прыняцьце гішпанскім парлямэнтам рэзалюцыі па Беларусі, увядзеньне санкцый супраць афіцыйнага Менску, працу па ўтрыманьні Беларусі ў фокусе ўвагі ЭЗ;
- расказала пра бягучую сытуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі, у тым ліку — супраць вернікаў, а таксама пра жорсткія ўмовы ўтрыманьня затрыманых і палітвязьняў;
- заклікала Гішпанію падтрымаць ініцыятыву перамоў пры міжнародным пасярэдніцтве як мірнага вырашэньня крызісу ў Беларусі.
- зьвярнулася да міністаркі з заклікам падтрымаць чацьвёрты пакет санкцый супраць «кашалькоў» Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, якія ўдзельнічалі ў фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіях;
- заклікала аказаць дапамогу рэпрэсаваным беларусам, праваабаронцам, незалежным СМІ, студэнтам і дасьледчыкам. У размове зь міністаркай ішла гаворка пра магчымасьць адмены візаў ЭЗ для беларусаў;
- абмеркавала з Гансалес Лаяй арганізацыю экспэртнай дыскусіі на тэму правядзеньня перамоваў у Каралеўскім інстытуце Элькана.