Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бабруйскім ізалятары спынілі галадоўку асуджаныя за Дзень Волі. Яны ў карцары


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Бабруйску шасьцёра асуджаных на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту спынілі ў мясцовым ізалятары галадоўку, але іх трымаюць у карцары. Пра гэта дазналася мясцовая праваабаронца Галіна Сьмірнова.

Пра тое, што затрыманыя 25 сакавіка мужчыны ў галадоўцы, даведаліся іхныя родзічы ад супрацоўнікаў ізалятара. Супрацоўнікі прасілі забраць перадачы, прынесеныя раней.

Прычыны галадаваньня і пакараньня карцарам асуджаных у ізалятары 26 сакавіка застаюцца невядомыя.

Першым абвясьціў галадоўку 27 сакавіка Іван Манько, якому прысудзілі 30 дзён арышту. Столькі ж далі і Ўладзімеру Міхалапу.

Інваліду 3-й групы, у якога хвароба Паркінсона — Сяргею Бяляеву, а таксама Аляксандру Парахневічу, далі па 20 сутак. На 15 дзён адправілі за краты Паўла Кабанчука, пра галадоўку якога стала вядома ўсьлед за Манько. Паўла затрымалі, бо на ягонай машыне была Пагоня. Тыя ж 15 дзён атрымаў Сяргей Мардушкоў, які вывесіў на Дзень Волі на бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Пра яго затрыманьне стала вядома два дні таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG