«Сёньня, 6 красавіка, у зоне адказнасьці апэратыўна-тактычнай групы "Усход" узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі чарговы раз парушылі рэжым спыненьня агню і абстралялі пазыцыі ўкраінскіх абаронцаў каля гораду Невельскае. У выніку варожага мінамётнага абстрэлу адзін украінскі абаронца быў паранены. Салдату апэратыўна аказалі першую дапамогу і, на жаль, ён памёр падчас эвакуацыі», — заявілі вайскоўцы.
Машына, у якой загінуў украінскі вайсковец, падарвалася на невядомым выбуховым прыстасаваньні каля населенага пункту Сьцяпное.
Тым часам групоўка «ДНР» абвінаваціла ўкраінскую армію ў абстрэле шахты Абакумава на заходняй ускраіне Данецку.