Абавязкі галоўнага тэнэра будзе выконваць Георгі Кандрацьеў, для якога гэта другое падобнае прызначэньне: цягам 2012–2014 гадоў адмысловец ужо ўзначальваў зборную Беларусі. Да апошняга часу ён займаў пасаду асыстэнта галоўнага трэнэра.
«6 красавіка па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай фэдэрацыі футболу Георгі Кандрацьеў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Спэцыяліст будзе кіраваць камандай падчас чэрвеньскіх таварысцкіх матчаў супраць Азэрбайджану і Сьера Леонэ», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні арганізацыі.
У 2011 годзе моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заваявала бронзавыя мэдалі чэмпіянату Эўропы (U-21) і ўпершыню ў гісторыі трапіла на Алімпійскія гульні.
У асабістым актыве Георгія Кандрацьева тытул чэмпіёна СССР 1982 году ў складзе каманды «Дынама» (Менск), таксама выступаў за зборную Савецкага Саюзу.