Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатарак выставы пра мэдыкаў затрымалі, яны на Акрэсьціна

абноўлена

Героі экспазыцыі
Героі экспазыцыі

У кватэрах арганізатарак выставы пра беларускіх мэдыкаў «Машына дыхае, а я — не» Натальлі Трэнінай, Тацяны Гацуры-Яворскай і Юліі Сяменчанкі сілавікі правялі ператрусы 5 красавіка. Увечары стала вядома, што жанчын затрымалі на 72 гадзіны, яны ў ізалятары на Акрэсьціна.

Натальля Трэніна — актывістка асьветніцка-сацыяльнага аб’яднаньня «Зьвяно». Як паведаміў парталу Tut.by Цімур, сябра Натальлі, 5 красавіка ў іх найманай кватэры прайшоў ператрус: канфіскавалі два ноўтбукі, у тым ліку ягоны.

Натальля Трэніна
Натальля Трэніна

Пазьней праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ўжо некалькі гадзін на сувязь не выходзяць кіраўніца грамадзкага аб'яднаньня «Зьвяно» і арганізатарка гэтай выставы Тацяна Гацура-Яворская, а таксама яе муж Уладзімер Яворскі.

Позна ўвечары ад сваякоў і сяброў Трэнінай, Гацуры-Яворскай і Сяменчанкі стала вядома, што жанчын затрымалі на 72 гадзіны, яны ў ізалятары на Акрэсьціна.

Тацяна Гацура-Яворская
Тацяна Гацура-Яворская

30 сакавіка ў Менску адкрылася выстава пад назвай «Машына дыхае, а я — не», прысьвечаная самаадданай працы мэдыкаў падчас пандэміі каранавірусу.

А літаральна празь дзень у памяшканьне прыйшлі кантралёры з санстанцыі і Міністэрства надзвычайных сытуацый, якія знайшлі шматлікія парушэньні, хоць да таго ўжо прыходзілі і прэтэнзій да гаспадароў не выказвалі. Выставу, якая першапачаткова плянавалася да 17 красавіка, давялося дачасна закрыць.

У рамках імпрэзы плянаваліся сустрэчы зь вядомымі лекарамі, зь якімі праз грамадзянскую пазыцыю не працягнулі кантрактаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG