Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Менска арыштавалі на 30 дзён за стужку на антэне арандаванага аўтамабіля


Стужачка ў салёне аўтамабіля, ілюстрацыйнае фота
Стужачка ў салёне аўтамабіля, ілюстрацыйнае фота

5 красавіка міліцыянты затрымалі менчука Дзяніса Букаткіна. Прычынай — бел-чырвона-белая стужка на машыне.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», у Фрунзэнскім РУУС Менска на мужчыну склалі пратакол паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП за «пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на антэне аўтамабіля бел-чырвона-белай стужкі».

На судзе Дзяніс Букаткін растлумачыў, што гэты аўтамабіль ён даўно узяў у арэнду для працы. Стужку з антэны не здымаў, таму што яна яму не замінала.

Аднак судзьдзя Марыя Ярохіна палічыла, што для бацькі траіх дзяцей правільным пакараньнем будзе арышт на 30 сутак.

Як адзначаюць у гэтым зьвязку праваабаронцы, закону, які забараняе вешаць на аўтамабіль стужкі «забароненых колераў», няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG