Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1674 чыноўнікі падпісалі ліст за адстаўку Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў і спыненьне гвалту. Што пра іх вядома


Ілюстрацыйнае фота. Адзін з плякатаў пратэстоўцаў у жніўні 2020 году.
Ілюстрацыйнае фота. Адзін з плякатаў пратэстоўцаў у жніўні 2020 году.

Адкрыты ліст супрацоўнікаў органаў дзяржкіраваньня Беларусі, тэкст якога быў распрацаваны ініцыятывай «Честные люди» разам са спэцыялістамі з Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, на 25 сакавіка падпісалі 1674 чыноўнікі, паведамляе ініцыятыва «Честные люди».

Ключавыя патрабаваньні Адкрытага ліста:

  1. спыніць гвалт;
  2. вызваліць палітвязьняў;
  3. прыцягнуць да адказнасьці кіраўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт над пратэстоўцамі, і ЦВК — за фальсыфікацыю выбараў;
  4. правесьці новыя выбары прэзыдэнта Беларусі.

Згодна з умовамі збору подпісаў, імёны чыноўнікаў гатовыя былі апублікаваць у выпадку збору звыш 5000 подпісаў, таму імёны называць ня сталі, але падагульнілі некаторыя зьвесткі пра людзей, які падпісалі ліст.

1273 чалавекі, які падпісалі Адкрыты ліст, пазначылі, што зьяўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі (76%), а 401 — былымі (24%). Большасьць зь іх спынілі службу ў пэрыяд пасьля жніўня 2020 году.

Геаграфія подпісаў:

ТОП установаў, супрацоўнікі якіх падпісалі ліст (у тым ліку і супрацоўнікі падкантрольных арганізацый):

  • Выканкамы (гарадзкія \ раённыя \ абласныя),
  • Міністэрства па падатках і зборах,
  • Міністэрства па надзвычайных сытуацыях,
  • Дзяржаўны мытны камітэт, Нацыянальны банк,
  • Міністэрства фінансаў,
  • Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў,
  • Міністэрства ўнутраных спраў,
  • Сьледчы камітэт,
  • Міністэрства замежных спраў.

Пасады, якія займаюць тыя, хто падпісаў ліст:

  • 40,87% — спэцыяліст,
  • 17,5% — галоўны спэцыяліст,
  • 17,35% — начальнік, старшыня, кіраўнік,
  • 11,31% — намесьнік начальніка, дырэктара, кіраўніка,
  • 6,79% — старшы спэцыяліст,
  • 6,18% — вядучы спэцыяліст.

Як падкрэсьліваюць у ініцыятыве, «прамы ціск кіраўніцтва, удзел у рэпрэсіях КДБ, а таксама дзяржаўная прапаганда ствараюць умовы, у якіх заявіць сваю пазыцыю адкрыта практычна немагчыма». Многія з тых, хто вырашыў падпісаць Адкрыты ліст, асьцерагаліся пацьвярджаць сваю асобу (у іх запытвалі фота пасьведчаньняў) і паказваць свае імёны для адкрытага ўказаньня пры зборы 5000 подпісаў. Але, як казалі сотні супрацоўнікаў дзяржкіраваньня падчас абмеркаваньняў з удзельнікамі ініцыятывы, большасьць іхных калегаў падтрымліваюць патрабаваньні Адкрытага ліста. Паводле іхных асабістых ацэнак, ад 50% да 80% людзей у арганізацыі — прыхільнікі пераменаў і чакаюць новых выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG