Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся адкрыты ліст дзяржаўных службоўцаў за адстаўку Лукашэнкі


Былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка. Архіўнае фота.
Былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка. Архіўнае фота.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне паведамляе, што супрацоўнікі дзяржаўнага кіраваньня запусьцілі адкрыты ліст за адстаўку Лукашэнкі.

«У Беларусі ніхто ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы — нават людзі, якія працуюць у дзяржаўным кіраваньні. Ні ў воднага чыноўніка няма гарантый, што заўтра супраць яго не завядуць крымінальную справу. Палітычным зьняволеным можа стаць кожны — незалежна ад пасады і зьнешняй ляяльнасьці», гаворыць у відэазвароце былы амбасадар з 30-гадовым стажам дзяржаўнай службы Ўладзімер Астапенка.

НАУ і супольнасьць «Сумленныя людзі» дапамагае бясьпечна падпісаць гэты ліст. Паведамляецца, што дзяржаўныя служачыя могуць падпісаць ліст да 25 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG