Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аргентыны заразіўся COVID-19, нягледзячы на прышчэпку расейскай вакцынай


Альбэрта Фэрнандэс падчас прышчэпліваньня два месяцы таму.
Альбэрта Фэрнандэс падчас прышчэпліваньня два месяцы таму.

Праз два месяцы пасьля прышчэпкі расейскай вакцынай «Sputnik V» у прэзыдэнта Аргентыны Альбэрта Фэрнандэса выяўлены каранавірус, інфармуе Голас Амэрыкі.

У сэрыі твітаў, апублікаваных у пятніцу вечарам, Фэрнандэс паведаміў, што здаць тэст яго прымусіла высокая тэмпэратура і невялікі галаўны боль.

«Я ўжо ізаляваны, выконваю дзеючы пратакол і прытрымліваюся інструкцый асабістага лекара, — сказаў ён. — Я зьвязаўся зь людзьмі, зь якімі я сустракаўся ў апошнія 48 гадзін, каб ацаніць, ці можна іх лічыць цеснымі кантактамі».

Тэст на антыгены з наступным ПЦР-тэстам пацьвердзіў пастаўлены дыягназ — COVID-19, паведаміла група лекараў Фэрнандэса.

Стан 62-гадовага лідэра застаецца «стабільным, бессымптомным, з парамэтрамі ў межах нормы», адзначылі лекары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG