Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прышчэплены «Спутником» прэзыдэнт Аргэнтыны ізаляваны з падазрэньнем на каранавірус


Вакцынацыя Прэзыдэнта Аргэнтыны Албэрта Фэрнандэса "Спутником V"
Вакцынацыя Прэзыдэнта Аргэнтыны Албэрта Фэрнандэса "Спутником V"

Прэзыдэнт Аргэнтыны Альбэрта Фэрнандэс у пятніцу быў ізаляваны з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю пасьля станоўчага выніку антыгеннага тэсту.

Раней ён вакцынаваўся расейскім прэпаратам «Спутник V».

62-гадовы палітык распавёў у Твітэры, што ўвечары ў яго была крыху падвышаная тэмпэратура і балела галава, таму ён вырашыў прайсьці тэст. Цяпер ён чакае вынікаў больш дакладнага ПЦР-тэсту.

Аргэнтына — адна з першых краінаў, якія ўхвалілі ўжываньне вакцыны «Спутник V». Фэрнандэс атрымаў першую дозу вакцыны ў студзені, пасьля таго як нацыянальны рэгулятар дапусьціў яе да выкарыстаньня сярод людзей старэйшых за 60 гадоў.

У афіцыйным Твітэры вытворцы вакцыны ў адказ на запіс прэзыдэнта паведамілі, што яны шкадуюць аб тым, што здарылася, і нагадалі, што, згодна з дадзенымі распрацоўшчыкаў, вакцына забясьпечвае эфэктыўнасьць 91,6% супраць заражэньня каранавірусам і 100% ад цяжкой хады хваробы.

На практыцы статыстыка можа апынуцца горшай. На гэтым тыдні мэрыя Масквы паведаміла , што каля тысячы чалавек, якія атрымалі абедзьве дозы вакцыны «Спутник V», захварэлі каранавірусам пасьля заканчэньня двух тыдняў пасьля другога ўколу. 76% тых, хто заразіўся, пераносяць хваробу ў лёгкай ці бессымптомнай форме, стан астатніх больш цяжкі, вынікае з паведамленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG