Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі колькасьць памерлых ад каранавірусу дасягнула 2285 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 4 красавіка.

Згодна статыстыцы Мінздароўя, афіцыйна за дзень:

  • выявілі 1239 новага хворага,
  • 9 інфікаваных памерлі,
  • выпісалі 1384 пацыенты.

За ўвесь час:

  • 327 304 захварэлі,
  • 2285 памерлі,
  • 318 033 паправіліся і выпісаліся.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку ў заніжэньні лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзіўся строгі карантын, як у большасьці іншых краін Эўропы.

Для параўнаньня, у Харватыі, якая ўдвая меншая за Беларусь па насельніцтве, станам на 4 красавіка памерлі 6058 чалавек, у тым ліку 33 за апошнія суткі. Гэта значна вышэй за паказьнікі, якія ў Беларусі дэманструе Мінздароўя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG