Паводле стану на канец 2019 году, як вынікае з матэрыялаў Сусьветнага банку, каля 30 краін, якія разьвіваюцца, завінаваціліся Расеі амаль 22,9 мільярда даляраў.
Найбуйнейшы даўжнік Расеі, паводле Сусьветнага банку, — Беларусь, якая вінаватая 8,1 мільярда даляраў на канец 2019 году. У сьнежні 2020 году Расея ўхваліла Беларусі яшчэ адзін крэдыт на 1 мільярд даляраў.
Сьледам за Беларусьсю ідуць:
- Банглядэш (2,4 мільярда даляраў)
- Вэнэсуэла (1,8 мільярда)
- Індыя (1,7 мільярда)
- Віетнам (1,6 мільярда)
- Емэн (амаль 1,1 мільярда)
- Аўганістан (849 мільёнаў даляраў)
- Сэрбія (769 мільёнаў даляраў)
- Украіна (606 мільёнаў даляраў)
- Сырыя (525 мільёнаў)