Агулам на 28 сакавіка ў Беларусі зарэгістравана 318 тысяч 681 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, паведамілі ў Міністэрства аховы здароўя.
За ўвесь час распаўсюду інфэкцыі памерлі 2 тысячы 219 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
За апошнія суткі выпісаныя 1 тысяча 319 пацыентаў, праінфармавалі ў ведамстве. За суткі зроблена амаль 20 тысяч тэстаў.