Супрацоўнікі музэю, куды людзі прыйшлі на экскурсію, кажуць, што агулам затрымалі каля 14 чалавек, піша Tut.by.
«Людзі прыйшлі ў музэй, аплацілі экскурсію па горадзе — хацелі паслухаць гісторыю наваградзкіх татараў. А другой гадзіне супрацоўніца музэю Анастасія Грыцкевіч выйшла да групы на плошчу, але ёй не далі нават пачаць экскурсію. Групу акружыла міліцыя, — распавядае яе калега, супрацоўніца Наваградзкага гісторыка-краязнаўчага музэю.
Супрацоўнікі музэю адзначаюць, што людзі ня мелі з сабой ніякай сымболікі.
«Экскурсавода не забіралі. Яна праз некалькі хвілін [пасьля выхаду да групы] прыйшла ў музэй, папрасіла касіра вярнуць грошы, таму што экскурсія не адбылася, аднесла іх групе. Людзей нейкі час трымалі на плошчы, пакуль ім не вярнулі грошы за экскурсію, а потым павезьлі ў РАУС», — кажа супрацоўніца.
Празm некаторы час затрыманых пачалі адпускаць з РАУСа, паводле інфармацыі на 18 гадзінаў, адпусьцілі як мінімум 4 чалавекі.