Працягваюцца затрыманьні ў Гомлі
У Гомлі затрымалі мясцовых актывістаў Ільлю Міронава ды Ігара Краўчанку. Краўчанка нядаўна адседзеў за кратамі месяц за фота зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Па ўсім праспэкце Незалежнасьці пачаліся затрыманьні
Відавочцы паведамляюць пра затрыманьні некалькіх чалавек у раёне Кастрычніцкай плошчы і ў раёне ГУМу.
У раёне цырка затрымалі дзяўчыну за бел-чырвона-белае адзеньне.
Таксама паведамляюць пра затрыманьне ў раёне ЦУМу.
Каля Акадэміі навук затрымалі некалькі чалавек.
У раёне плошчы Перамогі сілавікі спрабуюць затрымаць мужчыну, ён ад іх уцякае.
Чытачы «Белсату» паведамляюць, што каля гатэлю «Менск» спыніліся некалькі мікрааўтабусаў. Выбеглі людзі ў чорным, паспрабавалі дагнаць мужчыну, але ён уцёк.
У Малінаўцы невялікае шэсьце са сьцягамі
Людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі аўважылі ў раёне станцыі мэтро Малінаўка ў Менску.
У Менску затрымалі мастачку і дызайнэрка Аляксандру Гушчу
Дзяўчына ўдзельнічае ў пратэстах зь лета, гэта ня першае яе затрыманьне.
Дзень Волі-2021: Жывы этэр Радыё Свабода
Цэнтар Менску перакрыты машынамі ДАІ, аўтамабілісты сыгналяць
Як паведамляе «Эўрарадыё», ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці ад цырка да плошчы Перамогі, ад Акадэміі навук у бок цэнтру.
Таксама перакрыты праспэкт Пераможцаў: ад Стэлы «Менск – Горад-герой» да вуліцы Леніна.
На праспэкце Незалежнасьці працягваюць гудзець аўтамабілісты.
На вуліцы Янкі Купалы затрымалі каля 20 чалавек
Каля 20 чалавек затрымалі на мосьце праз Сьвіслач на вуліцы Янкі Купалы. Затрыманых пасадзілі ў аўтазак, паведамляе @belsat.
Акцыі салідарнасьці зь беларусамі за мяжой
Каля «Цэнтральнага» затрымалі журналіста
Праваабаронцы паведамляюць пра 45 затрыманых па ўсёй Беларусі
Па дадзеных на 18:45 па ўсёй Беларусі ўжо затрымана ня менш за 45 чалавек, паведамляе «Вясна».
На праспэкце Незалежнасьці і на Пушкінскай працягваюцца кропкавыя затрыманьні
Таксама вядома пра адзінкавыя затрыманьні ў раёне станцыі мэтро Пушкінская.
У цэнтры Горадні зьбіраюцца людзі
На вуліцы Савецкай у Горадні пачалі зьбірацца людзі. Яны сядзяць на лаўках або стаяць. Заўважаны кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч. Ён апрануты ў цывільнае, паведамляе @belsat.
Менчукі працягваюць мірна сьвяткаваць Дзень Волі
На Плошчы Перамен запусьцілі белыя і чырвоныя балёнікі. Увосень гэта быў адзін з цэнтраў пратэставага руху менскіх двароў.
У Бабруйску затрымалі некалькі чалавек
На дадзены момант вядома, што ў Бабруйску затрыманыя Сяргей Бяляеў і Ўладзімер Міхалап, таксама на скрыжаваньні вуліц Менскай і Спартакаўскай затрымалі дзьвюх маладых жанчын, паведамляе Бобруйск Online. На адной з цэнтральных вуліц гораду дзяжурыць ДАІ.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва павіншавала беларусаў з Днём Волі
Затрыманых дзясяткі
Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», да вечара 25 сакавіка па ўсёй Беларусі затрымалі каля 50 чалавек.
Па стане на 20.00 канал «Списки задержанных» перадае імёны 41 затрыманага.
Нацыянальны сьцяг у цэнтры Менску
Ля мэмарыялу Тарайкоўскаму зьявіліся белыя і чырвоныя кветкі
На месцы гібелі ў жніўні пратэстоўца Алякснандра Тарайкоўскага каля станцыі мэтро Пушкінская зьявіліся белыя і чырвоныя кветкі, нехта ўшанаваў памяць загінулага.
Над праспэктам Незалежнасьці ў неба запусьцілі бел-чырвона-белы сьцяг
У раёне цырку нехта запусьціў у неба бел-чырвона-белы сьцяг.
Затрыманьні ў Менску на фота і відэа
Агулам на гэты момант вядомыя прозьвішчы 54 затрыманых. Толькі ў Партызанскае РУУС Менску даставілі каля 20 чалавек.