Сярод затрыманых у Менску — журналістка і вядомы траўматоляг-артапед
У сьпісах затрыманых @spiski_okrestina зьявілася вядомая беларуская журналістка Натальля Хамутоўская. Усяго валянтэры паведамляюць прозьвішчы ўжо 54 хатрыманых. Таксама затрыманы лекар Рустам Айзатулін — траўматоляг-артапед, унікальны спэцыяліст, які можа выконваць выключныя апэрацыі для лячэньня хворых дзяцей. Раней яго звольнілі з РНПЦ ТіА з-за грамадзянскай пазыцыі.
Тым часам берасьцейскіх журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука адпусьцілі з РУУСа. У іх забралі тэлефоны і апыталі ў межах справы па арт. 23.5 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі). Пратакол правапарушэньня яшчэ не складалі, ідзе праверка.
Затрыманьні ў Менску на фота і відэа
Агулам на гэты момант вядомыя прозьвішчы 54 затрыманых. Толькі ў Партызанскае РУУС Менску даставілі каля 20 чалавек.
Над праспэктам Незалежнасьці ў неба запусьцілі бел-чырвона-белы сьцяг
У раёне цырку нехта запусьціў у неба бел-чырвона-белы сьцяг.
Ля мэмарыялу Тарайкоўскаму зьявіліся белыя і чырвоныя кветкі
На месцы гібелі ў жніўні пратэстоўца Алякснандра Тарайкоўскага каля станцыі мэтро Пушкінская зьявіліся белыя і чырвоныя кветкі, нехта ўшанаваў памяць загінулага.
Нацыянальны сьцяг у цэнтры Менску
Затрыманых дзясяткі
Паводле зьвестак Праваабарончага цэнтру «Вясна», да вечара 25 сакавіка па ўсёй Беларусі затрымалі каля 50 чалавек.
Па стане на 20.00 канал «Списки задержанных» перадае імёны 41 затрыманага.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва павіншавала беларусаў з Днём Волі
У Бабруйску затрымалі некалькі чалавек
На дадзены момант вядома, што ў Бабруйску затрыманыя Сяргей Бяляеў і Ўладзімер Міхалап, таксама на скрыжаваньні вуліц Менскай і Спартакаўскай затрымалі дзьвюх маладых жанчын, паведамляе Бобруйск Online. На адной з цэнтральных вуліц гораду дзяжурыць ДАІ.
Менчукі працягваюць мірна сьвяткаваць Дзень Волі
На Плошчы Перамен запусьцілі белыя і чырвоныя балёнікі. Увосень гэта быў адзін з цэнтраў пратэставага руху менскіх двароў.
У цэнтры Горадні зьбіраюцца людзі
На вуліцы Савецкай у Горадні пачалі зьбірацца людзі. Яны сядзяць на лаўках або стаяць. Заўважаны кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч. Ён апрануты ў цывільнае, паведамляе @belsat.
На праспэкце Незалежнасьці і на Пушкінскай працягваюцца кропкавыя затрыманьні
Таксама вядома пра адзінкавыя затрыманьні ў раёне станцыі мэтро Пушкінская.
Праваабаронцы паведамляюць пра 45 затрыманых па ўсёй Беларусі
Па дадзеных на 18:45 па ўсёй Беларусі ўжо затрымана ня менш за 45 чалавек, паведамляе «Вясна».
Каля «Цэнтральнага» затрымалі журналіста
Акцыі салідарнасьці зь беларусамі за мяжой
На вуліцы Янкі Купалы затрымалі каля 20 чалавек
Каля 20 чалавек затрымалі на мосьце праз Сьвіслач на вуліцы Янкі Купалы. Затрыманых пасадзілі ў аўтазак, паведамляе @belsat.
Цэнтар Менску перакрыты машынамі ДАІ, аўтамабілісты сыгналяць
Як паведамляе «Эўрарадыё», ДАІ перакрыла праспэкт Незалежнасьці ад цырка да плошчы Перамогі, ад Акадэміі навук у бок цэнтру.
Таксама перакрыты праспэкт Пераможцаў: ад Стэлы «Менск – Горад-герой» да вуліцы Леніна.
На праспэкце Незалежнасьці працягваюць гудзець аўтамабілісты.
Дзень Волі-2021: Жывы этэр Радыё Свабода
У Менску затрымалі мастачку і дызайнэрка Аляксандру Гушчу
Дзяўчына ўдзельнічае ў пратэстах зь лета, гэта ня першае яе затрыманьне.
У Малінаўцы невялікае шэсьце са сьцягамі
Людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі аўважылі ў раёне станцыі мэтро Малінаўка ў Менску.