Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы адзначаюць Дзень Волі. Што адбываецца 25 сакавіка

09:46 25.3.2021

Невядомыя зладзілі пагром у пад’езьдзе. Прычына — бел-чырвона-белае падсьвечваньне дома

Невядомыя ў пад'езьдзе дома
Невядомыя ў пад'езьдзе дома

Жыхары дома на праспэкце Дзяржынскага, 119, што ў мікрараёне Брылевічы, укруцілі белыя і чырвоныя лямпачкі ў адным з пад’ездаў. Увечары дом дзякуючы пад’езду стаў гарэць белым і чырвоным пасьля доўгага перапынку, піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Падзеі адбываліся ў дзясятым пад’езьдзе гэтага дома. Прыкладна а 21-й гадзіне пад’езд падсьвятліў дом у бел-чырвона-белыя колеры, а палове на дванаццатую туды прыехалі невядомыя, хутчэй за ўсё сілавікі, у чорнай і аліўкавай форме. Частку пляфонаў разьбілі палкамі або вырвалі, частку пафарбавалі ў зялёны колер — пад афіцыйны сьцяг.

Чытаць далей.

09:46 25.3.2021

Салюты па ўсім Менску ў гонар Дня Волі. ВІДЭА

Сьвяткаваньне Дня Волі пачалося за некалькі хвілін да надыходу 25 сакавіка. А 23.34 у розных раёнах Менску людзі пачалі запускаць салюты ў гонар сьвята.

Час выбралі нездарма — гэта нумар артыкулу ў старым Адміністрацыйным кодэксе, паводле якога судзілі абсалютную большасьць затрыманых на акцыях пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.

Сайт The Village Беларусь сьцьвярджае, што фаервэркі паляцелі ў неба як мінімум у 15 месцах.

XS
SM
MD
LG