Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага дыплямата выклікалі ў МЗС Польшчы пасьля затрыманьня Анжалікі Борыс


Анжаліка Борыс, архіўнае фота
Анжаліка Борыс, архіўнае фота

Увечары 23 сакавіка Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала беларускага дыплямата з прычыны затрыманьня старшыні Саюзу палякаў Анжалікі Борыс. Паводле «Белсату», у міністэрства пайшоў дарадца-пасланьнік пасольства Аляксандар Часноўскі.

Яму перадалі «адназначны сыгнал, што дзеяньні беларускіх уладаў супярэчаць міжнародным абавязкам Беларусі, якія тычацца абароны нацыянальных меншасьцяў, а таксама двухбаковым польска-беларускім абавязаньням пра абарону польскай меншасьці».

«Дзейнасьць Саюзу палякаў у Беларусі скіраваная на культываваньне польскай культуры і традыцый, падтрымку польскай адукацыі і вывучэньне польскай мовы.

Затрыманьне Анжалікі Борыс, абранай некалькі дзён таму на новы тэрмін, раўназначны выгнаньню польскасьці і наносіць удар ня толькі па добрых стасунках з Польшчай, але і па традыцыйным беларускім мультыкультуралізьме», — гаворыцца ў паведамленьні польскага МЗС.

Польскі бок заклікаў як мага хутчэй вызваліць Анжаліку Борсы і спыніць адвольны перасьлед прадстаўнікоў польскай мяншыні.

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка. Супраць яе пачалі адміністрацыйную справу. Нібыта некалькі дзён таму яна зьдзейсьніла «пэўныя дзеяньні», якія падпадаюць пад «парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Апошнім часам у афіцыйнага Менску надзвычай сапсаваліся стасункі і з Польшчай, і з польскай меншасьцю ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG