Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК адправіў дакумэнты на экстрадыцыю Матолькі і прыгразіў паўторна спагнаць штрафы з пратэстоўцаў


Акцыя пратэсту 16 жніўня 2020 году
Акцыя пратэсту 16 жніўня 2020 году

Сьледчы камітэт адправіў у Генэральную пракуратуру дакумэнты для экстрадыцыі блогера Антона Матолькі, перадае БелТА са спасылкай на начальніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту Менску Сяргея Паско.

Антон Матолька вядзе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у якога больш за 138 тысяч падпісчыкаў. У ліпені 2020 году ён зьехаў за мяжу.

Раней Антон Матолька ўжо заявіў, што гатовы адказаць за ўсе свае дзеяньні перад судом. «Але гэта будзе аб’ектыўны і незалежны суд у Новай Беларусі, а ня тая ганьба, якая цяпер называе сябе „судом“», — напісаў ён.

Пад вартай «значная колькасьць анархістаў»

Паско таксама сказаў, што вядуцца крымінальныя справы супраць «значнай колькасьці анархістаў», якіх трымаюць пад вартай. Ён заявіў, што анархісты ўдзельнічалі ў масавых беспарадках у складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі — з удзелам анархісцкіх рухаў з Украіны і Расеі.

10% пачатых спраў — за пратэсты

  • За акцыі пратэсту ў Менску завялі 935 крымінальных спраў, перадае словы Паско БелТА.
  • У суд перадалі справы супраць 221 абвінавачанага.
  • У студзені–лютым 10% новых спраў былі за масавыя беспарадкі.

З тых, каму дапамаглі фонды салідарнасьці, спагоняць штрафы яшчэ раз

«Выяўляецца значная колькасьць фактаў, калі штрафы за адміністрацыйныя правапарушэньні аплачваліся грашыма, уцягнутымі ў злачынны абарот. Такім грашам даецца пэўны працэсуальны статус, і зь вінаватых уадміністрацыйных справах будуць паўторна спагнаныя штрафы», — заявіў Сяргей Паско.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG