Паводле заявы, з 18 сакавіка Злучаныя Штаты прыпыняць дзеяньне наяўных выключэньняў з забароны на экспарт у Расею і рээкспарт тавараў і тэхналёгій, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай. Гаворка ідзе пра забарону паставак прадукцыі абароннага і падвойнага прызначэньня.
Самыя сур’ёзныя праблемы спазнаюць авіяцыйная і камічная галіны Расеі: абедзьве яны пазбавяцца амэрыканских экспартных паставак ужо пасьля 1 верасьня 2021, вынікае з заявы міністэрства гандлю ЗША.
Выключэньні могуць рабіцца толькі паводле рашэньня амэрыканскага кіраўніцтва, калі яно палічыць, што гэта будзе адпавядаць інтарэсам нацыянальнай бясьпекі ЗША.