Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна ўкраінцаў гатовыя вакцынавацца ад COVID-19, прыкладна столькі ж не давяраюць вакцыне


Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, ад пачатку кампаніі ва Ўкраіне вакцынаваліся 71 923 чалавекі
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, ад пачатку кампаніі ва Ўкраіне вакцынаваліся 71 923 чалавекі

Вакцынацыю супраць каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у бліжэйшыя месяцы гатовыя прайсьці 33% украінцаў, а 61% не гатовыя да такога кроку, сьведчаць вынікі апытаньня Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі.

Паводле дасьледаваньня, асноўная прычына нежаданьня рабіць прышчэпку — недавер да вакцыны. Пра гэта заявілі 54% тых, хто гатовы вакцынавацца.

Так, 38,3% рэспандэнтаў выказалі недавер да любых вакцын і вакцынацыі як такой, 6,2% сумняваюцца ў якасьці і бясьпецы вакцыны, 5,7% не задаволеныя існуючай вакцынай, а 3,8% заявілі, што вакцына не правераная.

Паводле дасьледаваньня, 7,3% тых, хто ня мае намеру рабіць прышчэпку, заявілі, што ў гэтым няма неабходнасьці, 6,1% не прышчэпліваюцца з прычыны стану здароўя, 4,6% баяцца непрадказальных наступстваў, 3,4% — бо яны ўжо перахварэлі і маюць антыцелы, а яшчэ 4,6% заявілі, што ня будуць вакцынавацца, не даючы ніякіх тлумачэньняў.

«45% насельніцтва ставяцца станоўча да першачарговай вакцынацыі публічных асобаў, і 25% — адмоўна (аналягічныя вынікі — што да палітыкаў)», — гаворыцца ў дасьледаваньні.

16% украінцаў лічаць, што рызыка захварэць на COVID-19 у бліжэйшыя паўгода высокая, 39% — сярэдняя, 31% — нізкая.

Апытаньні праводзіліся 10–12 сакавіка мэтадам тэлефонных інтэрвію з выкарыстаньнем кампутара на аснове выпадковай выбаркі нумароў мабільных тэлефонаў сярод больш як 2000 дарослых рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў Украіны, акрамя часова акупаваных.

Плянавая вакцынацыя супраць каранавіруснай інфэкцыі пачалася ва Ўкраіне 24 лютага. Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, ад пачатку кампаніі ва Ўкраіне вакцынаваліся 71 923 чалавекі. Вакцынацыя праводзіцца вакцынай Covishield (індыйская назва вакцыны Oxford/AstraZeneca).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG