Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выціснуты лімон другі раз выкарыстоўваюць?» Як інтэрнэт адрэагаваў на інфармацыю пра затрыманьне Чыжа


Выява Юрыя Чыжа на так званым «доме Чыжа» ў Менску. Каляж
Выява Юрыя Чыжа на так званым «доме Чыжа» ў Менску. Каляж

Увечары 15 сакавіка затрымалі некалі набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца Юрыя Чыжа, паведаміла «Наша ніва» са спасылкай на дзьве незалежныя адна ад адной крыніцы. Мы паглядзелі, як сацыяльныя сеткі адрэагавалі на гэта паведамленьне.

Разам з прадпрымальнікам затрымалі і кіраўнікоў некалькіх кампаній, якія засталіся ў Чыжа пасьля разгрому ягонай бізнэс-імпэрыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманьне перагукаецца з крымінальнай справай, якую на Чыжа завялі ў 2016-м. Тады ён паўгода правёў за кратамі праз падазрэньне ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, але выйшаў на волю пасьля таго, як прызнаў віну і сплаціў шкоду.

Але па стане на 2021 год Чыж нібыта заставаўся вінен і дзяржаве, і бізнэс-партнэрам, якія спаганялі зь яго даўгі праз суд. Аднак былы алігарх, калісьці набліжаны да Лукашэнкі, па абавязаньнях нібыта не плаціў, хаця асобныя яго прадпрыемствы працавалі ў «плюс», піша «Наша ніва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG