«Ня маю намеру больш мірыцца са сваволяй і беззаконьнем, што адбываюцца ў краіне. Я далучаюся да агульнанацыянальнага страйку!» — напісаў Кулевіч у сваёй заяве.
Кулевіч патрабуе сыходу Лукашэнкі, спыненьня гвалту супраць грамадзян і вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Ідзе ў страйк па палітычных матывах бэтоншчык таму, што тыя, хто прымяняе гвалт, а таксама кіраўніцтва «Азоту», адмаўляюцца дзейнічаць паводле закону.
Двума днямі раней да страйку на горадзенскім «Азоце» далучылася інжынэр-хімік з 20-гадовым стажам працы Натальля Шавейка. Агулам, па інфармацыі Свабоды, на прадпрыемстве ўжо 39 чалавек страйкуе.