Уладзімер Роўда — кандыдат філязофскіх навук, прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, выкладчык Беларускага калегіюму.
Галіна ягоных навуковых інтарэсаў — параўнальныя палітычныя дасьледаваньні, тэорыя дэмакратыі, тэорыя нацыяналізму.
Ён неаднаразова камэнтаваў для Радыё Свабода прыроду палітычных працэсаў у сьвеце і ў Беларусі.
Разьвітаньне з Уладзімерам Роўдам адбудзецца 17 сакавіка ў Менску ў жалобнай залі на Даўгінаўскім тракце 160А/1 з 11 да 12 гадзін.