Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі і прасілі пракуроры. У Берасьці вынесьлі выракі яшчэ васьмі падсудным у «карагоднай справе»


Разгон удзельнікаў берасьцейскага карагоду. 13 верасьня 2020
Разгон удзельнікаў берасьцейскага карагоду. 13 верасьня 2020

Судзьдзя Ленінскага раённага суду Берасьця Дзьмітры Шурын абвясьціў выракі для чарговых абвінавачаных паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) за мірную акцыю пратэсту 13 верасьня 2020 году.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», васьмі абвінавачаным прызначылі такія пакараньні:

  • Абрамуку Дзьмітрыю і Бруху Віталю — па 2 гады «хіміі»;
  • Арцецкаму Аляксею — 1 год і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
  • Бараноўскаму Аляксею, Качурку Дзьмітрыю і Талатыньніку Ўладзімеру — па 1,5 года «хіміі»;
  • Буневічу Дзьмітрыю — 1 год 8 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
  • Місюту Генадзю — 1 год і 6 месяцаў «хатняй хіміі».

Дзяржаўнае абвінавачаньне на судовым працэсе прадстаўлялі пракуроры Юшчук і Ляшок. Менавіта такое пакараньне яны і прасілі.

На абвяшчэньне выраку ня трапіла частка публікі, у тым ліку журналісты недзяржаўных мэдыяў.

Раней у Берасьці асудзілі дзевяць чалавек за «масавыя беспарадкі», у іх ліку траіх непаўналетніх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG