Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выходных у Беларусі сілавікі затрымалі як мінімум 17 чалавек


Затрыманьні, ілюстрацыйнае фота
Затрыманьні, ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы і валянтэры зафіксавалі факты перасьледу ў Менску, Магілёве і Крэве.

Дакладна вядома пра затрыманьне 10 жанчын і 7 мужчын за 13-14 сакавіка. У суботу групавыя затрыманьні адбыліся на вуліцы Мірашнічэнкі і ля будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёну ў Менску, а ў нядзелю — ля Музэю валуноў у сталічным мікрараёне Уручча на сьвяткаваньні Масьленіцы, паведамляе «Вясна».

Затрыманыя ва Ўруччы:

  • Аляхновіч Натальля
  • Ёда Ўладзіслаў
  • Кавалёва Ганна
  • Сарока Зьміцер
  • Сачыўка Зьміцер
  • Хіневіч Сьвятлана

У суботу затрымалі мастачку Лізавету Ганчарову, вядомую ілюстрацыямі ў нацыянальным стылі, і яе бацьку. Затрымалі й магілёўскага актывіста «Таварыства беларускай мовы» Сяргея Дымкова — паводле папярэдняй інфармацыі, за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. У яго кватэры правялі ператрус.

Вядомага фатографа зь мястэчка Крэва Сяргея Гапона выклікалі ў міліцыю для дачы «пісьмовых тлумачэньняў» паводле артыкулу 24.23.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG