Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Дзяніса Івашына зьмясьцілі ў турму № 1 Горадні, артыкул — крымінальны

абноўлена

Дзяніс Івашын, архіўнае фота.
Дзяніс Івашын, архіўнае фота.

Аўтара шэрагу журналісцкіх расьсьледаваньняў падазраюць у распаўсюдзе асабістай інфармацыі.

Жонка затрыманага Вольга Івашына паведаміла, што ператрус адбываўся ў крымінальнай справе. Больш падрабязнасьцяў адносна справы пакуль няма. Сілавікі падчас ператрусаў у хаце і на лецішчы журналіста забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карткі, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, грошы і нават сьцяжкі, значкі і візытоўкі.

Пры гэтым Вольга падкрэсьліла, што сілавікоў вельмі цікавіла ўсё, што зьвязана з Украінай, хаця ў пастанове на ператрус нічога пра гэта няма.

Калі ператрусы скончыліся, Івашына павезьлі ў турму № 1 Горадні.

Стала вядома, што журналіст праходзіць падазраваным у справе па артыкуле «Ўмяшальніцтва ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў», максымальная санкцыя якога прадугледжвае турэмнае зьняволеньне на 3 гады.

Дзяніс Івашын — горадзенскі журналіст, які вядомы расьсьледаваньнямі пра рэстарацыю ў Курапатах, удзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны ў складзе прарасейскіх фармаваньняў, а таксама лёсе членаў «Бэркуту», якія ўцяклі з Украіны і пачалі службу ў беларускім АМАПе. Свае расьсьледаваньні Івашын публікаваў пераважна ў газэце «Новы Час».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG