Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter мае намер запусьціць аналяг Clubhouse да красавіка


Сэрвіс галасавых чатаў Spaces будзе ўбудаваны ў сацыяльную сетку Twitter і можа скласьці канкурэнцыю папулярнаму дадатку Clubhouse. Spaces хочуць зрабіць даступным для ўсіх ужо да красавіка, піша DW.

Сетка мікраблогаў Twitter плянуе да красавіка зрабіць даступным для ўсіх карыстальнікаў свой новы сэрвіс галасавых чатаў Spaces. Пра гэта ў чацьвер, 11 сакавіка, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.

Зараз гэты сэрвіс знаходзіцца на стадыі тэставаньня. Мяркуючы па відэароліку, апублікаванаму Twitter учора, Spaces будзе інтэграваны ў сетку мікраблогаў. Карыстальнікі змогуць далучацца да чужых аудыёчатаў або запускаць свае абмеркаваньні, абмяжоўваючы кола людзей, якія могуць у іх удзельнічаць. Такім чынам, Spaces будзе канкураваць з дадаткам Clubhouse.

Clubhouse — сацыяльная сетка, якая складаецца выключна з галасавых чатаў, дзе карыстальнікі ствараюць «пакоі» для абмеркаваньня розных тэмаў. Яшчэ адна асаблівасьць Clubhouse — магчымасьць атрымаць доступ да сэрвісу толькі па запрашэньні аднаго з карыстальнікаў. Гэта дадатак набыў вялікую папулярнасьць у лютым. У прыватнасьці, заснавальнік SpaceX Ілон Маск 14 лютага публічна зьвярнуўся ў Twitter да прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прапановай пагутарыць у Clubhouse.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG